Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ПАЦЕХУ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «пацеху» сустракаецца 12 разоў у 12 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 2 перакладах: Станкевіча, Дзекуць-Малея.

ПАЦЕХУ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
«Паслухайце, прашу, словы мае, і хай будуць яны вам на пацеху.

Дай мне пачуць пацеху і весялосць, і ўзрадуюцца косці, якія Ты паламаў.

Вярні мне пацеху збаўлення Твайго і самым руплівым духам узмацуй мяне.

У ваколіцах яра — удзельнічанне тваё, яны — доля твая; для іх выліваў вадкасці, складаў ахвяру. Ці ж з іх буду мець пацеху?

Дарогі яго бачу і вылечу яго, і вярну яго, і вярну пацеху яму і плакальшчыкам яго.

Адкрыліся словы Твае, і праглынуў я іх, і сталася слова Тваё мне на радасць ды на пацеху сэрца майго, бо прызывана імя Тваё нада мною, Госпадзе, Божа Магуццяў.

«Гэта кажа Госпад Магуццяў: “Пост чацвёртага месяца, і пост пятага, і пост сёмага, і пост дзесятага месяца хай будзе для народа Юды ў радасць і пацеху і ў святыя ўрачыстасці; любіце толькі праўду і супакой”.

А Бог, Які дае цярплівасць і пацеху, хай дасць вам быць між сабой адной думкі на ўзор Ісуса Хрыста,

Бо вялікую радасць меў я, браце, і пацеху з любові тваёй, бо сэрцы святых супакоіліся праз цябе.

калі дасі волю душы тваёй на пажадлівасць, выставіць яна цябе на пацеху тваім ворагам.

чалавек, які мае пацеху ў дзецях, які жыве і бачыць падзенне сваіх ворагаў;

Хто ўзгадоўвае свайго сына, будзе мець пацеху ў ім і паміж хатніх праславіцца ў ім.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter