Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ПАШАНУ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «пашану» сустракаецца 16 разоў у 15 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ПАШАНУ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
я гатовы табе выказаць вялікую пашану і, што пажадаеш, дам табе. Прыйдзі і пракляні мне народ гэты”».

І гэта хай распаўсюдзяць ва ўсіх правінцыях царства твайго, якое вельмі вялікае, і ўсе жанчыны, ад найбольшай да найменшай, хай аддадуць пашану сваім мужам».

Калі гэта цар пачуў, спытаўся: «Што за гэту вернасць атрымаў Мардахэй, якую пашану і ўзнагароду?» І сказалі яму паслугачы яго і памочнікі: «Ён не атрымаў зусім ніякай узнагароды».

А тыя юдэі, якія жылі ў вёсках і адкрытых гарадах, адзначалі чатырнаццаты дзень месяца Адар як дзень застолляў і радасці; так што радуюцца яны ў той дзень і пасылаюць між сабой узаемна падарункі з ежы. Тыя ж, хто жыве ў гарадах, адзначаюць таксама пятнаццаты дзень месяца Адар з радасцю і частаваннем і як святочны дзень, у які пасылаюць між сабой узаемна часткі з застольнай ежы. і пісары цара аддавалі пашану Богу, бо напаў страх на іх дзеля Мардахэя, бо быў такі загад цара на ўсё царства.

Як той, хто хавае камень у кучу, — так той, хто аддае пашану нямудраму.

Адпіхнуў Госпад ахвярнік Свой, ухіліў пашану ад святыні Сваёй, аддаў у рукі ворага муры дамоў Сваіх. Паднялі крык у доме Госпадавым, як у дзень урачыстасці.

а калі высветліце мне сон і яго сэнс, атрымаеце ад мяне дары, і ўзнагароды, і вялікую пашану. Дык раскажыце мне сон і яго сэнс».

О цару, найвышэйшы Бог даў твайму бацьку Набукаданосару валадарства, і веліч, і хвалу, і пашану.

Дык аддавайце ўсім належнае: каму падатак — падатак, каму мыта — мыта, каму страх — страх, каму пашанупашану.

а нашы прыстойныя не патрабуюць нічога. Але Бог уфармаваў цела, даўшы большую пашану таму, якому не хапае,

здаралася, што нават цары аказвалі пашану гэтаму месцу, і святыню ўшаноўвалі самымі вялікімі дарункамі.

А калі ўбачыце грамаду, што, ідучы наперадзе і за імі, будзе аддаваць ім пашану, вы скажыце сабе ў сэрцы сваім: “Цябе належыць шанаваць, о Госпадзе!”

бо няволя наша не паслужыць на пашану, але Госпад, Бог наш, накіруе яе на ганьбу.

Праз яе здабуду хвалу ў людзей і пашану ў старэйшых, сам будучы маладым;

Пахвала мудрасці. Мудрасць будзе славіць сама сябе, ды будзе мець пашану ў Бога, ды сярод свайго народа будзе ўсхвалена,

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter