Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ПАЗНЕЙ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «пазней» сустракаецца 13 разоў у 13 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 3 перакладах: праваслаўным, каталіцкім, Клышкi.

ПАЗНЕЙ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
У тыя часы на зямлі жылі велікалюды, а таксама пазней, калі сыны Божыя сталі ўваходзіць да дачок чалавечых і тыя ім нараджалі: былі гэта волаты, якія мелі славу ў тыя даўнія часы.

І ва ўсёй зямлі Егіпецкай будзе вялікі лямант, якога не было раней і не будзе пазней.

Калі ж пазней стане яна не па душы табе, адпусці яе, куды захоча; не прадасі яе за срэбра і не ўчыніш з ёй як з нявольніцай, бо ты ўвайшоў да яе насуперак.

А сабе і святарам пазней прыгатавалі; бо ахвяраваннем цэласпаленняў і тлушчу святары былі заняты аж да ночы; таму левіты і сабе, і святарам, сынам Аарона, падрыхтавалі Пасху найпазней.

А па тых днях, восьмага дня і пазней, святары будуць ускладаць на ахвярніку вашы ахвяры цэласпалення і мірныя ахвяры, і Я буду для вас спагадны”, — кажа Госпад Бог».

цябе, цару, на тваім ложку ахапілі думкі аб тым, што мае пазней надысці; і Той, Хто раскрывае таямніцы, выявіў табе, што станецца.

Як ты гэта ўбачыў, калі камень адарваўся ад гары, хоць не дакранулася да яго рука людская, і знішчыў жалеза, і медзь, і гліну, і срэбра, і золата; вялікі Бог выявіў цару, што станецца пазней: і праўдзівы ёсць сон, і выясненне яго вернае».

Крыху пазней падышлі тыя, што стаялі, і сказалі Пётры: «Сапраўды, ты з іх, бо і гаворка твая выдае цябе».

І, калі пазней прасілі цара, даў ім Бог Саўла, сына Кіса, мужа з пакалення Бэньяміна, на сорак гадоў.

пасля паказаўся Якубу, пазней усім Апосталам,

так і адносна нас вырашыў, каб караць нас пазней, калі нашы грахі перабяруць меру;

І сапхнула яго цела з ложка, і зняла заслону яго са слупоў; і крыху пазней выйшла, і падала нявольніцы сваёй галаву Галафэрна,

Не смейся з ім, каб праз яго не цярпець і каб пазней не скрыгатаць сваімі зубамі.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter