І сказала яму жонка яго Зарэс ды іншыя прыяцелі: «Загадай прыгатаваць высокі слуп вышынёю ў пяцьдзесят локцяў і раніцай скажы цару, каб павесілі на ім Мардахэя; і тады пойдзеш з царом вясёлы на застолле». Спадабалася яму парада, і загадаў паставіць высокі слуп.
Злітуйцеся нада мною, злітуйцеся нада мною хоць вы, прыяцелі мае; бо рука Госпадава дакранулася да мяне.
Прыяцелі мае і блізкія мае сталі наводдаль ад пакутаў маіх, а сваякі мае сталі здалёк.
Слухай, Ісусе, першасвятару, ты і прыяцелі твае, якія сядзяць перад табою, яны бо праракуюць. Бо Я, вось, прыводжу паслугача майго — Парастка.
Ды сабраліся ўсе прыяцелі Юды і сказалі Ёнату:
і паднялі вочы свае, і ўбачылі крыклівае і вялікае шэсце, і насустрач ім выйшаў жаніх, і прыяцелі яго, і браты яго з тымпанамі, і з музыкай, і са шматлікай зброяй.
Прыбылі да нас пасланнікі юдэйскія, нашыя прыяцелі і саюзнікі, пасланыя першасвятаром Сімонам і народам Юдэйскім, каб аднавіць ранейшае сяброўства і саюз.
Калі ж гэта было сказана ім, дык зараз жа іншыя прыяцелі цара, варожа настроеныя супраць Юды, яшчэ болей падбухторылі Дэмэтрыя.
Калі багаты спатыкаецца, падтрымаюць яго прыяцелі яго, а калі бедны ўпадзе, адпіхнуць яго нават сябры.