Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ПРЫЯЦЕЛЯМІ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «прыяцелямі» сустракаецца 8 разоў у 8 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, Сабілы і Малахава.

ПРЫЯЦЕЛЯМІ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Вестуны, якіх паслалі, спяшаліся выканаць загад цара; калі цар і Аман спраўлялі застолле — хутка і ў Сузах быў вывешаны эдыкт, чым выклікаў у самім горадзе замяшанне. 15а І застоллі справілі ўсе пагане; цар жа і Аман, калі ён увайшоў у царскі палац, з прыяцелямі частаваліся. 15б Дык усюды разыходзілася копія ліста, плач і вялікая жалоба была ва ўсіх юдэяў. 15в Юдэі прызывалі Бога бацькоў сваіх і маліліся: 15г «Госпадзе, Божа, Ты адзіны Бог над намі ў небе, і няма іншага Бога, акрамя Цябе. 15д Калі б бо спаўнялі закон Твой і прыказанні, жылі б бяспечна і спакойна ўвесь час жыцця нашага. 15дж Цяпер жа за тое, што не споўнілі прыказанні Твае, нахлынула на нас уся гэта бяда. 15дз Справядлівы Ты, і міласцівы, і ўзвышні, і магутны, Госпадзе, і ўсе дарогі Твае справядлівыя. 15е Ды цяпер, Госпадзе, не аддавай дзяцей сваіх у няволю, ані жонак нашых на ганьбу і загубу, — Ты, Які быў да нас літасцівым ад Егіпта аж дасюль. 15ё Злітуйся над галоўнай часткай Тваёй і не аддавай на ганьбу Тваю спадчыну, каб ворагі нашы не ўладарылі».

Цяпер прыступіся першы і выканай загад цара, як выканалі ўсе народы і людзі Юды, і тыя, якія засталіся ў Ерузаліме, то і ты, і твае сыны будзеце прыяцелямі цару, ды ты і сыны твае будзеце праслаўленыя срэбрам, і золатам, і многімі дарункамі».

а з прыяцелямі сваімі і з саюзнікамі абыходзяцца па-сяброўску; і падначалілі цароў, якія блізка і далёка знаходзіліся; ды як толькі чулі імя іх, страх браў іх;

і прыняў яго пышна, і выйшаў насустрач яму з усімі сваімі прыяцелямі, і даў яму дары, і сваім ваярам загадаў быць паслухмянымі таму, як яму самому.

Пачуў бо, што рымляне называюць юдэяў прыяцелямі і саюзнікамі ды братамі, і што пасланнікаў Сімона прынялі з гонарам,

Таму прыяцелямі быў абвінавачаны перад Эўпатарам, паколькі часта чуў, што ён здраднік, таму што ён пакінуў даручаны яму Філамэтарам Кіпр, а перайшоў да Антыёха Эпіфана, і калі ён не мог дастойна далей спраўляць пачэсную ўладу, скончыў жыццё, ужыўшы атруту.

У памыснасці таксама і ворагі становяцца прыяцелямі, а ў бядзе адступае таксама і прыяцель.

слоў зняважлівых і брыдкіх перад прыяцелямі, — і калі што дасі каму, не ўпікай, — паўтарання пачутай гаворкі, выяўлення таямніцы.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter