Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

СЛУЖАЧЫ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «служачы» сустракаецца 10 разоў у 10 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

СЛУЖАЧЫ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
пакідаючы Яго і служачы Баалу і Астарце.

Калі ж паміраў суддзя, яны адварочваліся і ўчынялі горшыя злачынствы, чым бацькі іх, ідучы за чужымі багамі, служачы ім і пакланяючыся ім: не кідалі яны ўчынкаў сваіх і вельмі небяспечную дарогу, па якой прывыклі хадзіць.

І дапусціліся сыны Ізраэля ліха перад Госпадам, і забыліся на Госпада, Бога свайго, служачы Баалу і Астарце.

і была ўдавой васьмідзесяці чатырох гадоў, якая не пакідала святыні, служачы там Богу днём і ўночы ў постах і маленнях.

служачы Госпаду з усёй пакораю, і ў многіх слязах, і ў выпрабаваннях, якія напаткалі мяне з прычыны подступаў юдэйскіх;

на выкананне гэтага спадзяюцца дванаццаць пакаленняў нашых, служачы заўсёды, днём і ўночы. Дзеля гэтае надзеі, цару Агрыпа, і вінавацяць мяне юдэі.

у рупнасці не слабейце, духам палаючы, Госпаду служачы,

не на вачах толькі служачы, каб людзям падабацца, але як паслугачы Хрыстовы, выконваючы волю Божую ад душы,

Нявольнікі, слухайцеся ва ўсім гаспадароў цялесных, не на вачах служачы, як дагаджаючы людзям, але ў прастаце сэрца, баючыся Бога.

І вялікі святар Ёакім з усімі святарамі, стоячы ў прысутнасці Госпада і служачы Госпаду, падпяразаўшы сцёгны свае зрэбніцамі, складалі ахвяры цэласпалення безупынна, і прырачэнні, і добраахвотныя дары народа.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter