Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

СТРАШНЫЯ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «страшныя» сустракаецца 16 разоў у 16 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Сабілы і Малахава.

СТРАШНЫЯ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Госпад, Бог наш, Сам вывеў нас і бацькоў нашых з зямлі Егіпецкай, з дому няволі; і Ён учыніў на вачах нашых страшныя знакі, і Ён пільнаваў нас на ўсёй дарозе, па якой мы вандравалі, і сярод усіх народаў, праз якія мы праходзілі;

Ці ёсць хоць яшчэ адзін народ на зямлі, як народ Твой, Ізраэль, дзеля якога Бог прыйшоў, каб адкупіць яго Сабе за народ і праславіць імя Сваё, і выканаць для яго вялікія і страшныя рэчы так, каб выгнаць перад абліччам народа Твайго, які Ты адкупіў Сабе з Егіпта, народы і багоў іх?

Кажыце Богу: «Якія ж [неспасцігальна] страшныя справы Твае!» Дзеля велічнасці моцы Тваёй будуць падлашчвацца да Цябе непрыяцелі Твае.

цуды на зямлі Хама, страшныя дзівосы каля Чырвонога мора.

І сказаў Ён мне: «Сын чалавечы, ці бачыш, што яны робяць, страшныя агіднасці, якія робіць тут дом Ізраэля, каб Мяне змусіць аддаліцца ад Маёй святыні. І калі лепш прыгледзішся, убачыш агіднасці яшчэ горшыя».

Бо, вось, так кажа Госпад Бог: “Калі бо на Ерузалім Я напушчу чатыры Свае страшныя бяды: меч, і голад, і дзікіх звяроў, і пошасць, каб у ім вынішчыць людзей і жывёлу,

А калі Ён пераплыў праз мора ў краіну Гергесінскую, выйшлі насустрач Яму двое апанаваных дэманамі, якія выходзілі з магіл, і такія страшныя, што ніхто не мог праходзіць гэтаю дарогай.

Бо начальнікі страшныя не дабрадзеям, але ліхадзеям. Хочаш не баяцца ўлады? Дык рабі дабро, і будзеш мець пахвалу ад яе.

І ў той час пачаліся страшныя землятрусы, і дзесятая частка горада абрынулася, і загінула ад землятрусу сем тысяч імён чалавечых, а тыя, што засталіся, былі ахоплены жахам і аддалі славу Богу, Які ў небе.

І пайшоў першы анёл, і выліў сваю чару на зямлю; і сталіся балючыя і страшныя скулы на людзях, якія маюць меціну звера, і на тых, якія пакланяліся абразу яго.

Але Госпад, Які ўсё бачыць, Бог Ізраэля, крануў яго невылечнай і нябачнай плягай; і ледзь выказаў гэтыя словы, як хапіў яго невыносны боль жывата ды страшныя мукі вантробаў,

Дык забойца і блюзнерца, церпячы самыя страшныя мукі, якія прычыняў другім, скончыў жыццё на чужой зямлі, у гарах, марнаю смерцю.

або новыя стварэнні, поўныя гневу, — невядомых драпежных звяроў: ці то дыхаючых агнявым полымем, ці выкідаючых клубы дыму, ці кідаючых з вачэй страшныя іскры,

Бо і пячора, у якой былі яны, не ўхавала іх ад страху: бо трывожылі іх страшныя гукі вакол іх і з’яўляліся прывіды, маркотныя тварам.

У той час заўсёды трывожылі іх страшныя бачанні сноў, і надышлі нечаканыя жахі,

Слаўныя падзеі і надзвычайнасці, розныя віды звяроў, і ўсякай жывёлы, і страшныя стварэнні.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter