Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

СЫНОК — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «Сынок» сустракаецца 14 разоў у 12 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 1 перакладзе: Сабілы і Малахава.

СЫНОК

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І, убачыўшы Яго, здзівіліся. І Маці Яго сказала Яму: «Сынок, чаму так нам зрабіў? Вось жа, бацька Твой і Я, пакутуючы, шукалі Цябе».

Тады сказаў Табіэль у адказ сыну свайму Тобію: «Ён пакінуў мне свой подпіс і я даў яму свой подпіс ды падзяліў на дзве часткі і ўзялі кожны па адной з іх, і я даў яму адну частку з грашыма. І вось, цяпер мінае дваццаць гадоў, калі пакінуў у яго гэтыя грошы. І цяпер, сынок, пашукай сабе надзейнага чалавека, які пойдзе разам з табой, і дамо яму плату, як вернешся. І пакуль яшчэ я жывы, забяры грошы ад яго».

І ён яму сказаў: «Пайду з ім, так што не бойся, здаровыя пойдзем і здаровыя вернемся да цябе, бо дарога бяспечная». І сказаў яму ён: «Хай будзе дабраславенне на табе, браток!» І паклікаў сына свайго і сказаў яму: «Сынок, прыгатуй усё ў дарогу і ідзі са сваім братам. Бог жа, Які ў небе, хай абароніць вас там і верне вас здаровымі да мяне; ды хай анёл Яго праводзіць вас, сынок, у здароўі». І ён выйшаў, каб ісці ў сваю дарогу, і пацалаваў бацьку свайго і маці. І сказаў яму Табіэль: «Ідзі здаровы!»

І пачуў Рагуэль слова гэта, і сказаў хлопцу: «Еж і пі ды хай прыемна будзе табе ў гэту ноч. Няма бо такога чалавека, якому належалася б узяць дачку маю Сару, як толькі табе, браце. Таксама і мне нельга аддаваць яе іншаму мужу, як толькі табе, бо ты мне найбліжэйшы. Аднак мушу сказаць табе праўду, сынок.

«Гора мне, сынок, што я пусціла цябе ў дарогу, святло маіх вачэй!»

І Рагуэль сказаў Тобіі: «Пабудзь, сынок, пабудзь у мяне, і я вестуноў пашлю да Табіэля, бацькі твайго, і яны раскажуць яму пра цябе».

І адпусціў іх, і дабраславіў яго, і сказаў яму: «Будзь здароў, сынок, ды ідзі ў здароўі! Хай Госпад неба добра кіруе дарогамі вашымі; і хай пабачу ў вас дзяцей перш, чым памру».

І пацалаваў дачку сваю Сару, і сказаў ёй: «Дачушка, паважай свайго свёкра і свякроў сваю, бо яны адсёння з’яўляюцца бацькамі тваімі, як тыя, што цябе нарадзілі. Ідзі ў супакоі, дачушка! Каб толькі ў жыцці сваім чуў я пра цябе ўсё добрае». І яшчэ пацалаваў яе і адпусціў іх. І Эдна сказала Тобіі: «Сынок і мілы браток, хай Госпад неба прывядзе яшчэ цябе, і каб пабачыла я дзетак тваіх і дачушкі маёй Сары, пакуль не памру, каб пацешылася я перад Госпадам. Я табе даручаю дачушку маю, быццам у апеку, каб не засмучаў яе ва ўсе дні жыцця твайго. Ідзі, сынок, у супакоі. Я адсюль маці твая, а Сара — сястра твая. Хай пашле шчасце ўсім нам Ён ва ўсе дні жыцця нашага». І пацалавала іх абодвух, і адпусціла іх у здароўі.

І выбегла насустрач яму Ганна, і кінулася сыну свайму на шыю, і сказала яму: «Сынок, бачу цябе; магу цяпер паміраць!» І расплакалася.

І, плачучы, казаў яму: «Бачу цябе, сынок, святло вачэй маіх!» І маліўся: «Дабраславёны Бог і дабраславёна вялікае імя Яго, ды дабраславёны ўсе святыя анёлы Яго — ва ўсе векі,

І перад смерцю пазваў сына свайго Тобію і загадаў яму, кажучы: «Сынок, выведзі дзяцей сваіх

але ў які дзень пахаваеш маці сваю каля мяне, у той самы дзень не заставайся ў гэтых мясцінах. Бачу бо, што вялікая злачыннасць завялася ў ёй, і вялікі падман у ёй, і яны не саромеюцца. Паглядзі, сынок, што зрабіў Надаб Ахікару, які яго ўзгадаваў. Ці ж жывога не закапаў у зямлю? Але Бог аддаў яму за гэта крыўдаю на віду Сваім, і Ахікар выйшаў на святло, а Надаб пайшоў у вечную цемру, бо хацеў забіць Ахікара. Бо ён даваў міласціну, таму ўсцярогся ад сіла смерці, якую задумаў яму Надаб, і Надаб трапіў у сіло смерці і сябе загубіў.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter