Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ТРЫМЦЕННЕМ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «трымценнем» сустракаецца 6 разоў у 6 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 3 перакладах: праваслаўным, каталіцкім, Клышкi.

ТРЫМЦЕННЕМ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
А ўвесь народ назіраў за шумам, і за ззяннем, і за гукам трубы, і за гарою, што дымілася; і, спалоханыя і ахопленыя трымценнем, паўсталі яны паводдаль,

І быў я сярод вас у немачы, са страхам і з трымценнем вялікім,

І сэрца яго яшчэ мацней туліцца да вас, калі прыпамінае вашу агульную паслухмянасць ды тое, як вы прынялі яго са страхам і трымценнем.

Нявольнікі, са страхам і трымценнем у прастаце сэрца падпарадкоўвайцеся цялесным гаспадарам вашым, як Хрысту,

Дык вось, дарагія мае, як заўжды былі вы паслухмянымі, не толькі ў маёй прысутнасці, але тым больш цяпер, калі я адсутнічаю, са страхам і трымценнем здзяйсняйце сваё збаўленне.

Хто паслаў святло — і пайшло яно, пазваў яго — і паслухалася яно Яго з трымценнем.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter