Біблія » Пераклады » Пераклад Чарняўскага 2017

1 да Карынцянаў 2 1-ы ліст да Карынцянаў 2 разьдзел

1 І я, калі прыбыў да вас, браты, прыйшоў, не каб захапляць вас словам ці мудрасцю, але абвяшчаючы вам сведчанне Божае.
2 Бо я разважыў, што не ведаю сярод вас нічога, акрамя Ісуса Хрыста, і Таго ўкрыжаванага.
3 І быў я сярод вас у немачы, са страхам і з трымценнем вялікім,
4 і слова маё, і навучанне маё не ў пераканаўчасці і мудрасці слоў чалавечай, але ў выяўленні Духа і моцы,
5 каб вера ваша была не ў мудрасці чалавечай, але ў моцы Божай.
6 Мы ж гаворым мудрасць сярод дасканалых, але мудрасць не гэтага веку, не валадароў гэтага веку, якія праходзяць,
7 але гаворым мудрасць Божую ў таямніцы, што прыхавана, якую Бог прызначыў перад вякамі на славу нашу,
8 якой ніводзін з валадароў гэтага веку не пазнаў, бо, калі б пазналі, ніколі не ўкрыжавалі б Госпада славы.
9 Як напісана: «Чаго вока не аглядала, ані вуха не чула, ані ўваходзіла ў сэрца чалавечае, тое Бог прыгатаваў тым, што любяць Яго».
10 Нам жа аб’явіў Бог праз Духа Свайго; Дух бо ўсё пранікае, нават глыбіні Божыя.
11 Хто ж з людзей ведае, што чалавечае, калі не дух, які ў ім? Таксама і таго, што Божае, ніхто не ведае, апрача Духа Божага.
12 А мы атрымалі не духа свету, але Духа, Які ад Бога, для ведання таго, што нам Богам даравана.
13 Таму і гаворым гэта не павучаннямі чалавечай мудрасці, але словамі, якім навучыў Дух Святы, тлумачачы духоўным духоўнае.
14 Душэўны ж чалавек не прымае таго, што ёсць ад Духа Божага, бо вар’яцтвам яму здаецца гэта, і не можа ўцяміць, бо [гэта] духоўна прасочваецца.
15 Духоўны ж судзіць усё, а яго ніхто не судзіць.
16 Хто ж пазнаў розум Госпада, ды хто будзе дарадчыкам Яго? Мы ж маем розум Хрыстоў.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Першы ліст да Карынцянаў, 2 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017