Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ВЕРНЫЯ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «верныя» сустракаецца 11 разоў у 11 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ВЕРНЫЯ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Ды паставіў я над кладоўкамі Сэлемію святара і Садока пісара і Падаю з левітаў, і каля іх Ханана, сына Закхура, сына Матаніі, бо пацвердзілі яны, што верныя; і ім было даручана даваць належныя часткі сваім братам.

Бо праўдзівае слова Божае, і ўсе справы Яго верныя.

МЭМ. Справы рук Яго — праўда і суд, НУН. верныя ўсе Яго прыказанні,

Падобна і жонкі — паважныя, не абмоўныя, цвярозыя, верныя ва ўсім.

Якія маюць верных гаспадарамі, няхай імі не пагарджаюць, дзеля таго, што яны браты, але няхай служаць больш, бо яны верныя і ўлюбёныя, яны саўдзельнікі ў дабрачыннасці. Вучы гэтаму і заклікай.

Яны будуць ваяваць супраць Ягняці, і Ягня пераможа іх, бо Ён — Госпад пануючых і Валадар валадароў; і разам з Ім пакліканыя, і выбраныя, і верныя».

І сказаў Той, Які сядзеў на пасадзе: «Вось, Я ствараю ўсё новае». І кажа: «Напішы: словы гэтыя верныя і праўдзівыя».

І сказаў мне: «Словы гэтыя самыя верныя і праўдзівыя, і Госпад, Бог святых прарокаў, паслаў Свайго анёла, каб паказаць паслугачам Сваім, што павінна стацца неўзабаве.

Тады далучыўся да іх сход асыдэйцаў, мужных ізраэльцаў, усе яны верныя закону;

Тыя, што ўсклалі надзею на Яго, — зразумеюць праўду, і верныя будуць супачываць пры Ім у міласці, бо ласка і міласэрнасць — для святых Яго і выпрабаванне — для выбраннікаў Яго.

Бывае мудрэц, што народ свой выхоўвае, і плады яго розуму верныя.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter