Той, які выйшаў першы, быў чырвоны і ўвесь, як плашч, валасаты; і далі яму імя Эзаў. Потым брат яго, выходзячы, трымаў Эзава за пятку, і таму далі яму імя Якуб.
Калі, аднак, выйдзе яна замуж і дасць якое-небудзь абяцанне, калі слова, выходзячы з вуснаў яе, звяжа прысягаю душу яе,
Хто зачыніў мора брамамі, калі вырывалася яно, нібы з улоння выходзячы,
Ён паставіў на іх палатку для сонца, і яно, быццам жаніх, выходзячы з пакоя свайго, цешыцца, як волат перад неабходнасцю прабегчы шлях.
Нашы бацькі ў Егіпце не зразумелі Тваіх цудаў, не помнілі вялікай міласэрнасці Тваёй і злосна кпілі, выходзячы ў мора, мора Чырвонае,
Выходзячы, напаткалі яны чалавека з Цырэны на імя Сімон; яго прымусілі несці крыж Яго.
А калі ў якім месцы вас не прымуць і не будуць слухаць, выходзячы, абтрасіце пыл з вашых ног на сведчанне ім. Сапраўды, кажу вам, лягчэй будзе Садому і Гаморы ў дзень суда, чым гораду гэтаму.»
І, выходзячы адтуль, Ісус прыходзіць у межы Юдэі за Ярданам, і зноў сабралася да Яго многа людзей, і Ён, як звычайна, навучаў іх зноў.
І, калі б дзе вас не прынялі, выходзячы з таго горада, пыл абтрасіце з ног вашых на сведчанне супраць іх».
А калі ў які горад увойдзеце і не прымуць вас, выходзячы на вуліцы іх, кажыце:
І навучаў днямі ў святыні, а нанач, выходзячы, спыняўся на гары, якую называюць Аліўнай.
і, выходзячы, гаварылі адзін аднаму, кажучы: «Гэты чалавек не зрабіў нічога, вартага смерці або вязніцы».