Біблія » Сімфонія » для пераклада Рыма-Каталіцкага Касцёла

АБРАЗАННЕ — у перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла

У перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла слова «абразанне» сустракаецца 15 разоў у 14 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 2 перакладах: Чарняўскага, Клышкi.

АБРАЗАННЕ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Вось, Майсей даў вам абразанне (хоць яно не ад Майсея, але ад айцоў), і вы ў шабат абразаеце чалавека.

Калі чалавек прымае абразанне ў шабат, каб не парушыць Закон Майсееў, чаму гневаецеся на Мяне, што Я ў шабат аздаравіў усяго чалавека?

Абразанне карысна, калі выконваеш Закон. Калі ты парушаеш Закон, то тваё абразанне сталася неабразаннем.

Таму, калі неабрэзаны выконвае наказы Закону, то ці не залічыцца яму яго неабразанне за абразанне?

І неабрэзаны, выконваючы Закон, ці не асудзіць цябе, бо ты нягледзячы на літару Закону і абразанне парушаеш Закон?

Таму што не той юдэй, хто такі знешне, і не тое абразанне, якое знешне на целе,

але хто ўнутры юдэй і абразанне мае ў сэрцы паводле духа, а не паводле літары. Такі мае пахвалу не ад людзей, але ад Бога.

і айцом абрэзаных, якія не толькі прынялі абразанне, але таксама ідуць па слядах веры айца нашага Абрагама, якую ён меў да абразання.

Абразанне — нішто, і неабразанне — нішто, але лічыцца выкананне Божых запаведзяў.

Яшчэ сведчу кожнаму чалавеку, які прымае абразанне, што ён павінен выконваць увесь Закон.

Таму што ў Хрысце Езусе не мае моцы ні абразанне, ні адсутнасць абразання, але вера, якая дзейнічае праз любоў.

Браты, калі я і далей абвяшчаю абразанне, то чаму надалей мяне пераследуюць? Бо тады знікла б згаршэнне крыжа.

Бо ні абразанне нічога не значыць, ні адсутнасць абразання, але новае стварэнне.

Мы прымаем абразанне, калі служым у Божым Духу і ганарымся ў Хрысце Езусе, а не спадзяёмся на цела.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter