Біблія » Сімфонія » для пераклада Рыма-Каталіцкага Касцёла

ДАСКАНАЛЫ — у перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла

У перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла слова «дасканалы» сустракаецца 6 разоў у 6 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Дзекуць-Малея, праваслаўным, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ДАСКАНАЛЫ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Таму будзьце дасканалымі, як дасканалы Айцец ваш Нябесны.

І сам пойдзе перад Ім у духу і моцы Іллі, каб вярнуць сэрцы бацькоў да дзяцей, і непаслухмяных — да разважлівасці справядлівых, каб падрыхтаваць Пану народ дасканалы».

Усялякае дараванне добрае і ўсялякі дасканалы дар паходзіць звыш ад Айца святла, у якога няма зменлівасці або ценю змены.

Аднак той, хто пранікае ў дасканалы закон свабоды і трывае ў ім не як забыўлівы слухач, але як чынны выканаўца, той будзе шчаслівы ў тым, што робіць.

Бо ўсе мы спатыкаемся шмат у чым. Калі хто не грашыць словам, гэта чалавек дасканалы, здольны ўтаймаваць таксама ўсё цела.

каб Божы чалавек быў дасканалы, да ўсякай добрай справы гатовы.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter