Біблія » Сімфонія » для пераклада Рыма-Каталіцкага Касцёла

ГАТОВЫ — у перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла

У перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла слова «гатовы» сустракаецца 6 разоў у 6 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ГАТОВЫ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
А той слуга, які ведаў волю гаспадара свайго, але не быў гатовы і не рабіў паводле волі яго, будзе моцна пабіты.

Той адказаў Яму: «Пане, я гатовы ісці з Табою і ў вязніцу, і на смерць».

Аднак Павел адказаў: «Навошта плачаце і засмучаеце маё сэрца? Бо я дзеля імя Пана Езуса гатовы не толькі быць звязаным, але і памерці ў Ерузалеме».

Яны здадуць справаздачу таму, хто гатовы судзіць жывых і памерлых.

У хцівасці будуць лавіць вас ліслівымі словамі. Прысуд ім даўно гатовы, і згуба іх не абміне.

каб Божы чалавек быў дасканалы, да ўсякай добрай справы гатовы.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter