Біблія » Сімфонія » для пераклада Рыма-Каталіцкага Касцёла

ХВАЛУ — у перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла

У перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла слова «хвалу» сустракаецца 11 разоў у 11 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ХВАЛУ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
і сказалі Яму: «Ці чуеш, што яны кажуць?» А Езус адказаў ім: «Так. Хіба вы не чыталі ніколі: “З вуснаў немаўлят і тых, хто сасе, Ты ўчыніў хвалу”?»

святло для асвятлення язычнікаў і хвалу народу Твайго Ізраэля».


Той адразу стаў бачыць і пайшоў за Ім, славячы Бога. І ўвесь народ, убачыўшы гэта, узнёс хвалу Богу.

Тады другі раз паклікалі чалавека, які быў сляпы, і сказалі яму: «Аддай хвалу Богу! Мы ведаем, што той чалавек — грэшнік».

каб правераная вашая вера аказалася нашмат каштоўнейшай за тленнае золата, якое выпрабоўваюць агнём, на славу, і хвалу, і пашану падчас аб’яўлення Езуса Хрыста.

Не засумняваўся ў абяцанні Божым, але ўмацаваўся ў веры, аддаючы хвалу Богу

Усе Божыя абяцанні сталіся ў Ім «так». Таму таксама праз Яго нашае «амэн» ёсць на хвалу Божую.

Калі ж служэнне смерці, выразанае літарамі на камянях, мела такую хвалу, што сыны Ізраэля не маглі глядзець на Майсея з прычыны часовай славы ягонага аблічча,

Яны казалі гучным голасам: «Забіты Баранак годны прыняць моц, і багацце, і мудрасць, і сілу, і пашану, і хвалу, і благаслаўленне».


У гэтую гадзіну адбыўся вялікі землятрус, і адна дзясятая горада ўпала. Былі забітыя падчас землятрусу тысяча сем асобаў, астатнія ж спалохаліся і ўзнеслі хвалу Богу неба.

голасна кажучы: «Пабойцеся Бога і аддайце Яму хвалу, бо настала гадзіна Ягонага суда; пакланіцеся таму, хто стварыў неба і зямлю, мора і крыніцы водаў».

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
ХВАЛЫ →