Біблія » Сімфонія » для пераклада Рыма-Каталіцкага Касцёла

ІСТОТ — у перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла

У перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла слова «істот» сустракаецца 7 разоў у 7 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 3 перакладах: Чарняўскага, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ІСТОТ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Кожная з чатырох жывых істот мела па шэсць крылаў, а вакол і ўсярэдзіне — яны поўныя вачэй. І не маюць яны спакою ні ўдзень, ні ўначы, кажучы: «Святы, святы, святы Пан Бог усемагутны, які быў, ёсць і прыходзіць!»

І я ўбачыў, што пасярод трона і чатырох жывых істот, і сярод старэйшын стаяў Баранак, нібы забіты, які меў сем рагоў і сем вачэй, што з’яўляюцца сямю Божымі духамі, спасланымі на ўсю зямлю.

Я бачыў і чуў голас мноства анёлаў вакол трона і жывых істот, і старэйшын. Колькасць іх была мірыяды мірыяд і тысячы тысяч.

І ўбачыў я, што Баранак адкрыў адну з сямі пячатак, і пачуў я адну з чатырох жывых істот, якая гаварыла як бы голасам грому: «Прыйдзі».

І я пачуў яго голас пасярод чатырох жывых істот, які казаў: «Кварта збожжа за дынар і тры кварты ячменю за дынар. Аднак не марнуй алею і віна».

Усе анёлы стаялі вакол трона і старэйшын, і чатырох жывых істот. І ўпалі яны на твары свае перад тронам, і пакланіліся Богу,

Адна з чатырох жывых істот дала сямі анёлам сем залатых чаш, напоўненых гневам Бога, які жыве на векі вякоў.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter