Біблія » Сімфонія » для пераклада Рыма-Каталіцкага Касцёла

КАСЦЁЛЫ — у перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла

У перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла слова «Касцёлы» сустракаецца 10 разоў у 10 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца толькі ў перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла.

КАСЦЁЛЫ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Праходзіў ён праз Сірыю і Цыліцыю, умацоўваючы Касцёлы.

Касцёлы ж умацоўваліся ў веры і штодня ўзрасталі ў колькасці.

якія рызыкавалі сабой дзеля мяне, якім не толькі я дзякую, але і ўсе Касцёлы язычнікаў.

Прывітайце адзін аднаго святым пацалункам. Вітаюць вас усе Касцёлы Хрыста.

А калі б хто захацеў спрачацца, то ні мы не маем такога звычаю, ні Касцёлы Божыя.

Вітаюць вас усе Касцёлы Азіі. Вітаюць вас шчыра ў Пану Аквіла і Прысцыла разам з Касцёлам, які збіраецца ў іх доме.

Разам з ім мы паслалі брата, якога хваляць усе Касцёлы за абвяшчэнне Евангелля.

Я абіраў іншыя Касцёлы, прымаючы плату, дзеля служэння вам.

Бо ў чым вы горшыя за іншыя Касцёлы? Хіба толькі ў тым, што сам я не быў вам цяжарам. Даруйце мне гэтую крыўду.

Дзяцей яе знішчу смерцю. І пазнаюць усе Касцёлы, што Я той, хто даследуе нутро і сэрцы. Я адплачу кожнаму з вас паводле ягоных учынкаў.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
КАТА →