Біблія » Сімфонія » для пераклада Рыма-Каталіцкага Касцёла

МАЛІЦЦА — у перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла

У перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла слова «маліцца» сустракаецца 7 разоў у 7 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, Клышкi, Сабілы і Малахава.

МАЛІЦЦА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І калі молішся, не будзь, як крывадушнікі. Бо яны любяць маліцца, стоячы ў сінагогах і на рагах вуліц, каб паказацца перад людзьмі. Сапраўды кажу вам: яны атрымліваюць сваю ўзнагароду.

Калі Ён маліўся ў пэўным месцы і калі перастаў, адзін з вучняў Ягоных сказаў Яму: «Пане, навучы нас маліцца, як і Ян навучыў сваіх вучняў».

Расказаў таксама ім прыпавесць пра тое, што трэба заўсёды маліцца і не падаць духам,

Набліжаецца канец усяго. Таму будзьце разважлівыя і цвярозыя, каб маглі маліцца.

Таксама і Дух дапамагае ў слабасцях нашых, бо мы не ведаем, аб чым трэба маліцца, але сам Дух заступаецца за нас стагнаннямі невымоўнымі.

Што ж рабіць? Буду маліцца духам і буду маліцца розумам, буду спяваць духам і буду спяваць розумам.

Што ж рабіць? Буду маліцца духам і буду маліцца розумам, буду спяваць духам і буду спяваць розумам.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
МАЛІЎ →