Біблія » Сімфонія » для пераклада Рыма-Каталіцкага Касцёла

ПЕРШАГА — у перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла

У перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла слова «першага» сустракаецца 8 разоў у 8 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ПЕРШАГА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
«Як вам здаецца? У аднаго чалавека былі два сыны. Прыйшоўшы да першага, ён сказаў: “Сыне, ідзі і працуй сёння ў вінаградніку”.

Калі мінуў шабат, на світанні першага дня тыдня, прыйшла Марыя Магдалена і другая Марыя паглядзець магілу.

Калі быў вечар таго першага дня тыдня, і дзверы дома, дзе збіраліся вучні, былі замкнёныя з-за страху перад юдэямі, прыйшоў Езус, стаў пасярэдзіне і сказаў ім: «Спакой вам!»

А калі яны прыйшлі да яго, сказаў ім: «Вы ведаеце, што з першага дня майго прыходу ў Азію, я ўвесь час быў з вамі.

за ваш удзел у абвяшчэнні Евангелля з першага дня аж дагэтуль.

Таго, хто сее ерась, пасля першага і другога настаўлення аддаляй,

Падумайце, які вялікі той, каму патрыярх Абрагам даваў дзесяціну з першага плёну.

У прысутнасці першага звера ён спаўняе усю яго ўладу і робіць так, каб уся зямля і яе жыхары пакланіліся першаму зверу, смяротная рана якога была вылечана.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter