Біблія » Сімфонія » для пераклада Рыма-Каталіцкага Касцёла

ПРАРОЦТВА — у перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла

У перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла слова «прароцтва» сустракаецца 16 разоў у 16 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ПРАРОЦТВА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
На іх спаўняецца прароцтва Ісаі, якое кажа: “Слухаць будзеце, і не зразумееце, і вачыма глядзець будзеце, і не ўбачыце.


Толькі памятайце перш за ўсё, што ніякае прароцтва ў Пісанні не належыць да прыватнага тлумачэння.

Бо прароцтва ніколі не паходзіла з волі чалавека, але ад імя Бога абвяшчалі яго людзі, натхнёныя Святым Духам.

Паводле дадзенай ласкі мы маем розныя дары. Калі дар прароцтва, павінны прарочыць згодна з вераю.

іншаму — моц чыніць цуды, іншаму — прароцтва, іншаму — распазнаванне духаў, іншаму — розныя мовы, іншаму — тлумачэнне моваў.

Калі маю дар прароцтва і спазнаў усе таямніцы, і маю ўсякія веды і паўнату веры, каб перастаўляць горы, а любові не маю, то я — нішто.

Імкніцеся да любові, клапаціцеся аб духоўным, асабліва аб дары прароцтва.

Цяпер, калі я прыйду да вас, браты, гаворачы мовамі, якую прынясу вам карысць, калі не буду прамаўляць да вас праз аб’яўленне, пазнанне, прароцтва і навучанне?

Так што мовы з’яўляюцца знакам не для веруючых, але для няверуючых; прароцтва ж не для няверуючых, але для веруючых.

Не занядбоўвай дар, які ёсць у табе і які быў дадзены табе праз прароцтва і ўскладанне рук калегіі прэзбітэраў.

Шчаслівы, хто чытае, і тыя, хто слухае словы прароцтва і захоўвае напісанае ў ім, бо час блізкі.

Яны маюць уладу закрыць неба, каб не ішоў дождж на зямлю ў дні прароцтва іхняга, і маюць уладу над водамі, каб ператварыць іх у кроў і ўдарыць зямлю ўсякім бедствам, калі толькі захочуць.

Потым сказаў мне: «Не запячатвай словаў прароцтва гэтай кнігі, бо час блізкі!

Я сведчу кожнаму, хто слухае словы прароцтва гэтай кнігі. Калі хто-небудзь дадасць да гэтага нешта, Бог спашле на яго бедствы, апісаныя ў гэтай кнізе.

А калі хто-небудзь выкіне нешта са словаў кнігі гэтага прароцтва, Бог адкіне яго ад дрэва жыцця і выкіне са святога горада, апісаных у гэтай кнізе.

І вось прыйду неўзабаве. Шчаслівы той, хто захоўвае словы прароцтва гэтай кнігі».

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter