Біблія » Сімфонія » для пераклада Рыма-Каталіцкага Касцёла

СЫДЗЕ — у перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла

У перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла слова «сыдзе» сустракаецца 7 разоў у 7 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Чарняўскага, Сёмухі, праваслаўным, Клышкi.

СЫДЗЕ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Калі дом будзе годны, то няхай сыдзе спакой ваш на яго. Калі ж не будзе годны, то спакой ваш вернецца да вас.

«Іншых ратаваў, а сябе не можа ўратаваць. Ён — кароль Ізраэля, няхай сыдзе цяпер з крыжа, і мы паверым у Яго.

Хрыстус, кароль Ізраэля, няхай сыдзе цяпер з крыжа, каб мы ўбачылі і паверылі». Таксама тыя, хто быў укрыжаваны разам з Ім, зневажалі Яго.

Анёл сказаў Ёй у адказ: «Дух Святы сыдзе на Цябе, і моц Найвышэйшага ахіне Цябе. Таму і Святое, што народзіцца, будзе названа Сынам Божым.

Але прымеце моц Духа Святога, які на вас сыдзе, і будзеце Маімі сведкамі ў Ерузалеме, ва ўсёй Юдэі і ў Самарыі, і ажно да краю зямлі».

або: «Хто сыдзе ў адхлань?», каб Хрыста ўзняць з мёртвых.

Бо сам Пан на заклік і на голас арханёла і трубы Божай сыдзе з неба, і памерлыя ў Хрысце ўваскрэснуць першымі.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
СЫДЗІ →