дзякуючы сардэчнай міласэрнасці нашага Бога, у якой наведаў нас Усход з вышыні;
Вось Я спасылаю на вас абяцанне Айца Майго. А вы заставайцеся ў горадзе, пакуль не апранецеся ў моц з вышыні».
Хто прыходзіць з вышыні, той над усімі. Хто з зямлі, той зямны, і па-зямному гаворыць. Хто прыходзіць з неба, той над усімі,
І сказаў ім: «Вы з тых, хто ўнізе, а Я з тых, хто ў вышыні. Вы з гэтага свету, Я не з гэтага свету.
Езус адказаў: «Ты не меў бы нада Мною ніякай ўлады, калі б не было дадзена табе з вышыні. Таму большы грэх на тым, хто Мяне выдаў табе».
Таму і сказана: «Узышоўшы на вышыні, паланіў палонных і даў людзям дары».