Калі гукаю, пачуй мяне, Божа, Справядлівасьць мая! У цясноце даваў Ты мне прасторнасьць. Зьмілуйся нада мною і пачуй малітву маю!
Я шукаў Госпада, і Ён даваў мне послух ды спасаў мяне ад усяго, чаго я баяўся.
каб ён людзям убогім даваў справядлівасьць, памагаў-бы дзецям гарапашнікаў ды скрышыў гвалтаўнікоў.
Аджа Бог ёсьць Цар мой спрадвеку, што ўспамогу даваў на зямлі.
А Ён, ласкавы, дараваў ім грэх іхні і ня зьніштожыў іх, неаднакроць супыняў Свой гнеў і не даваў ходу ўсёй ярасьці Сваёй,
Нікому ў крыўду Ён іх не даваў, дзеля іх цароў Ён караў,
Як ён Госпаду кляўся, даваў абяцаньне Сільнаму Якубаваму:
І, калі яны е́лі, Ісус, узяўшы хле́б і пабагаславіўшы, паламаў і даваў вучням ды сказаў: прыме́це, е́шце; гэта ёсьць це́ла Маё.
і ён рады быў бы нае́сца ражкамі, што е́лі сьвіньні, але ніхто не даваў яму.
Пасьля-ж гэтага каля чатырох сот і пяцьдзесяцёх гадоў даваў судзьдзяў да Самуіла прарока.
Аднак, яны прабылі даволі часу, адважна прамаўляючы аб Госпадзе, Які сьве́дчыў слову міласьці свае́й і даваў рукамі іхнімі рабіць знакі й цуды.
бо не́хта, на ймя Зьмітра, што рабіў сярэбраныя храмы Артэміды й даваў раме́сьнікам немалы заработак,
і рабіў у Ерузаліме: узяўшы ўладу ад архірэяў, я многа сьвятых замыкаў у вастрозе, а, як іх забівалі, даваў голас мой.