Біблія » Сімфонія » для пераклада Дзекуць-Малея

ДО́БРАЙ — у перакладзе Дзекуць-Малея

У перакладзе Дзекуць-Малея слова «до́брай» сустракаецца 7 разоў у 7 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ДО́БРАЙ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Добрай развагі й пазнаньня мяне навучы, бо я запаведзям Тваім веру.

Пасе́янае-ж на до́брай зямлі азначае таго, хто чуе слова і разуме́е: гэткі дасьць плод, — і адзін дае́ сто, іншы шэсьцьдзесят, а іншы трыццаць.

І што пасе́яна на добрай зямлі, гэта тыя, якія слу́хаюць слова і прыймаюць яго, і даюць плен: адзін у трыццаць, другі ў шэсьцьдзесят, іншы ў сто разоў.

А некаторыя праз зайздрасьць і перакорлівасьць, іншыя-ж з добрай думкай абвяшчаюць Хрыста:

каб паступалі дасто́йна Бога, у-ва ўсім дагаджаючы Яму, прыносячы плод у кожнай добрай справе і узрастаючы ў пазнаньні Бога,

Падаючы́ гэтае братом, будзеш добрым служкай Ісуса Хрыста, кормленым словамі ве́ры і добрай навукай, за якой ты пасьле́даваў.

Бароўся я добрай барацьбой, бе́г закончыў, ве́ру захаваў;

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter