1 Дух жа ясна кажа, што ў астатнія часы некаторыя адступяцца ад ве́ры, слухаючыся духоў спакушаючых і навук дэманавых,
2 у крывадушнасьці брахлівых, загарэлых у сумле́ньні сваім,
3 што забяраняюць жаніцца, (кажуць) узьдзе́ржывацца ад е́жы, якую Бог стварыў дзеля спажываньня з падзякай ве́рнымі і пазнаўшымі праўду.
4 Бо ўсякае стварэньне Божае добрае, і нішта не гане́бнае, што прымаецца з падзякаю,
5 бо асьвячаецца словам Божым і малітваю.
6 Падаючы́ гэтае братом, будзеш добрым служкай Ісуса Хрыста, кормленым словамі ве́ры і добрай навукай, за якой ты пасьле́даваў.
7 А паганых і бабскіх казак цурайся, сябе́-ж прывучай да багабойнасьці;
8 бо цяле́снае навы́тараньне мала карыснае, а багабойнасьць на ўсё карысная, маючы прырачэньне жыцьця цяпе́рашняга і будучага.
9 Слова гэтае ве́рнае і ўсякага прыняцьця годнае.
10 Бо мы дзеля гэтага і працуем, дый ненавідзяць нас, што спадзяваліся на Бога Жывога, які ёсьць Збавіцель усіх людзе́й, а найбале́й ве́рных.
11 Апавядай гэтае і навучай.
12 Няхай ніхто не пагарджае маладосьцяй твае́й, але будзь узорам для ве́рных у слове, у жыцьці, у любві, у духу, у ве́ры, у чыстасьці.
13 Пакуль прыду, займайся чытаньнем, пацяшаньнем, навучаньнем.
14 Ня будзь няўважлівым на здольнасьць у табе́, што дадзена табе́ прароцтвам, з узлажэньнем рук сьвяшчэнства.
15 На гэта зважай, у гэтым будзь, каб пасьпяваньне твае́ для ўсіх было яўнае.
16 Уваходзь у сябе́ і ў навуку, трывай у гэтым, бо, гэтак робячы, і сябе́ збавіш, і тых, што слухаюць цябе́.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Першае Пасланьне Паўлы да Цімахвея, 4 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.