Біблія » Пераклады » Пераклад Сабілы і Малахава

1 да Цімахвея 4 Першае да Цімахвея 4 разьдзел

1 Дух жа ясна кажа, што ў апошнія часы адступяцца нікаторыя ад веры, прыслухоўваючыся да духаў абманшчыкаў і да вучэньняў дэманаў,
2 якія (нікаторыя) у крывадушнасьці гавораць ілжу, маючы спаленым сваё сумленьне;
3 якія забараняюць браць шлюб і забараняюць ужываць у ежу тое, што Бог стварыў дзеля спажываньня ў ежу з удзячнасьцю вернымі і тымі, што пазналі праўду.
4 Таму што ўсякае стварэньне Божае ёсьць добрае, і нішто ня ганебнае, што прымаецца з удзячнасьцю;
5 бо асьвячаецца праз Слова Бога і малітву.
6 Тлумачачы гэта братам, будзеш добрым служкай Ісуса Хрыста, кормлены словамі веры і добрым вучэньнем, якому ты насьлядаваў.
7 А нягодных і бабскіх плётак цурайся, але практыкуй сябе ў багабойнасьці.
8 Бо цялеснае практыкаваньне мала карыснае, а багабойнасьць карысная для ўсяго, маючы абяцаньне цяперашняга жыцьця і будучага.
9 Слова гэта вернае і поўнага прыняцьця вартае.
10 Таму мы і працуем і церпім ганьбу, таму што ўсклалі спадзяваньні на Бога Жывога, Які ёсьць Збавіцель усіх людзей, асабліва веручых.
11 Загадвай гэтае і вучы.
12 Няхай ніхто ня пагарджае маладосьцю тваёй, але будзь прыкладам для верных: у слове, у жыцьці, у любові, у духу, у веры, у чысьціні.
13 Пакуль прыду, займайся чытаньнем, суцяшэньнем, вучэньнем.
14 Ня занядбай у сабе дар, які дадзены табе праз прароцтва с ускладаньнем рук сьвятарства.
15 Пра гэта дбай, у гэтым будзь, каб твой посьпех быў відавочны для ўсіх.
16 Углядайся ў сябе і ў вучэньне; трывай у гэтым: бо гэтак робячы, і сябе збавіш, і тых, хто слухае цябе.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Першае Пасланьне Апостала Паўлы да Цімахвея, 4 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020