Біблія » Пераклады » Пераклад Л. Дзекуць-Малея

2 да Цімахвея 4 Другое да Цімахвея 4 разьдзел

1 Дык сьве́дчу перад Богам і Госпадам нашым Ісусам Хрыстом, Які будзе судзіць жывых і мёртвых у зьяўле́ньні Сваім і ў царстве Сваім:
2 прапаведуй слова, настаівай у час і ня ў час, дакарай, пагражай, малі з усе́нькай доўгацярплівасьцяй і навучаньнем,
3 бо будзе час, калі здаровае навукі прымаць ня будуць, але водле свайго пажаданьня будуць выбіраць сабе́ вучыцялёў, ла́шчаныя па слыху,
4 і ад праўды слых адве́рнуць, і зьве́рнуцца да казак.
5 Але ты будзь чуйны ў-ва ўсім, цярпі і гора, рабі дзе́ла дабраве́шчаньня, служэньне твае́ выпаўняй.
6 Бо мяне́ ўжо на жэртву прыгатавалі, і час майго адыходу настаў.
7 Бароўся я добрай барацьбой, бе́г закончыў, ве́ру захаваў;
8 наастатак гатовіцца мне́ вянок праўды, які дасьць мне́ Госпад, праведны Судзьдзя, у гэны дзе́нь; і ня толькі мне́, але і ўсім, што зьяўленьне Яго палюбілі.
9 Пастарайся хутка прыйсьці да мяне́.
10 Бо Дымас пакінуў мяне́, палюбіўшы цяпе́рашні ве́к, дый пайшоў у Фесалоніку; Крыске́нт — у Галятыю; Ціт — у Дальматыю; адзін Лукаш са мною.
11 Марка, узяўшы, прывядзі з сабою, бо ён мне́ патрэбны для служэньня,
12 Тыхіка-ж я паслаў у Эфэс.
13 Плашч, што пакінуў я ў Троадзе у Карпы, ідучы, прынясі, дый кнігі, асабліва скураныя.
14 Аляксандра, ме́днік, шмат зрабіў мне́ благога. Няхай дасьць яму Госпад водле ўчынкаў Яго!
15 Сьцеражыся яго і ты, бо ён ве́льмі працівіцца нашым словам.
16 Пры першым маім адказе нікога ня было са мною, але ўсе́ мяне́ пакінулі. Няхай ня будзе ім палічана!
17 Госпад жа стануў перада мною і ўмацаваў мяне́, каб пропаведзь праз мяне́ забясьпе́чана была, ды каб і пачулі яе́ ўсе́ пагане; і я вызваліўся з ільвінае ляпы.
18 І вызваліць мяне́ Госпад ад усякага ліхога дзе́ла і спасе́ для Свайго Нябе́снага Царства. Яму слава на ве́кі вякоў. Амін.
19 Прывітай Прыскіллу і Акілу і дом Анісіфараў.
20 Эраст астаўся ў Карыньце; Трахіма-ж я пакінуў хворага ў Міле́це.
21 Пастарайся прыйсьці да зімы. Вітаюць цябе́ Яўвул і Пуд, і Лін, і Кляўдыя, і ўсе́ браты.
22 Госпад Ісус Хрыстос з духам тваім. Ласка з вамі. Амін.

Каментары ці зноскі:

Другое да Цімахвея, першага рукапакладзенага япіскапа Эфэскае царквы, пісанае з Рыму, калі паўторна стануў Паўла перад кесарам Нэронам.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Другое Пасланьне Паўлы да Цімахвея, 4 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.