1 Ве́дай жа тое, што ў апошнія дні прыйдуць цяжкія часы.
2 Бо будуць людзі самалюбнымі, срэбралюбцамі, пышнымі, гордымі, зламоўнымі, непаслухмянымі бацьком, няўдзячнымі, бязбожнымі, няпрыязьлівымі,
3 нязгодлівымі, абмоўцамі, непаўстрыманымі, жорсткімі, нялюбячымі дабра,
4 здрайцамі, напастлівымі, надзьмутымі, будуць больш любіць раскошу, чым Бога,
5 маючы выгляд багабойнасьці, сілы-ж Яго выракшыся. Ад гэтакіх ухіляйся.
6 Бо з гэткіх тыя, што закрадаюцца ў дамы і зводзяць жанок, абцяжоных грахамі, кіраваных усялякай пажадлівасьцяй,
7 што заўсёды вучацца ды ніколі ня могуць дайсьці да пазнаньня праўды.
8 Як Яньні і Ямбр спраціўляліся Майсе́ю, гэтак і яны спраціўляюцца праўдзе, людзі з папсаваным розумам, не́вукі ў ве́ры.
9 Але яны ня шмат пасьпявацімуць: бо дурасьць іх выкрыецца перад усімі, як гэта і здарылася з гэнымі.
10 А ты пайшоў за мной у навуцы, у жыцьці, станоўкасьці, вялікадушнасьці, ве́ры, любві, цярплівасьці,
11 у перасьле́даваньнях, муках, што здарыліся мне́ ў Антыохіі, Іконіі, Лістрах; гэтыя перасьле́даваньні я перанёс, із усіх вызваліў мяне́ Госпад.
12 Дый усе́, што жадаюць жыць багабойна ў Хрысьце́ Ісусе, перасьле́даваны будуць.
13 Людзі-ж нягодныя і чарадзе́і пасьпявацімуць у зьле́, баламуцячы і баламучаныя.
14 А ты трывай у тым, чаго навучыўся і што табе́ даве́рана, ве́даючы, кім ты навучаны;
15 дый ты з дзяцінства ве́даеш сьвятое пісаньне, што́ зрабіць цябе́ можа мудрым на збаўле́ньне ве́раю, што ў Хрысьце́ Ісусе.
16 Усе́нькае пісаньне натхнёна Богам і карысна дзеля навукі, дзеля дакору, дзеля папраўле́ньня, дзеля ўзгадаваньня ў праведнасьці,
17 каб дасканалым быў чалаве́к Божы, на ўсякае добрае дзе́ла гатовым.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Другое Пасланьне Паўлы да Цімахвея, 3 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.