Біблія » Пераклады » Пераклад Праваслаўнай Царквы

2 да Цімафея 3 2-е Пасланне да Цімафея 3 разьдзел

1 Ведай жа тое, што ў апошнія дні настануць часы ця́жкія.
2 Бо людзі будуць самалюбівыя, срэбралюбівыя, ганары́стыя, фанабэрыстыя, богазневажа́льнікі, бацька́м непако́рныя, няўдзячныя, бязбожныя, бессардэчныя,
3 бязлітасныя, паклёпнікі, нястры́маныя, жорсткія, ненавіснікі дабра,
4 здраднікі, нахабныя, пыхлівыя, больш сласталюбíвыя, чым богалюбíвыя,
5 якія зне́шне паказваюць набожнасць, але ад сілы яе адракліся. Такіх пазбяга́й.
6 Да іх нале́жаць тыя, што пранікаюць у дамы́ і зводзяць жанчын, якія патана́юць ў грахах і апанава́ны рознымі пажа́днасцямі,
7 якія заўсёды вучацца і ніколі не могуць дайсці да спазна́ння ісціны.
8 Як Іанíй і Іамвры́й працівіліся Маісею, так працівяцца ісціне і яны, людзі з сапсаваным розумам, недасведчаныя ў веры.
9 Але яны не многага дасягну́ць; бо іх бязглу́здасць для ўсіх стане відавочнай, як і з тымі сталася.
10 А ты стаў маім паслядоўнікам у вучэнні, жыцці, мэтах, веры, доўгацярпенні, любові, стойкасці,
11 у ганеннях, пакутах, якія вы́палі мне ў Антыяхíі, Іканíі, Лíстрах; такія ганенні я перанёс, і ад усіх збавіў мяне Гасподзь.
12 Ды і ўсе, хто хоча жыць набожна ў Хрысце Іісусе, будуць цярпець ганенні;
13 а ліхія людзі і ашуканцы будуць станавіцца яшчэ горшымі, уводзячы ў падман і бу́дучы падма́нутымі.
14 Ты ж трымайся таго, чаму наву́чаны і што́ табе даве́рана, бо ве́даеш, кім ты наву́чаны;
15 і яшчэ з маленства ты ведаеш свяшчэнныя пісанні, якія могуць умудры́ць цябе на спасенне праз веру ў Хрыста Іісуса.
16 Усё Пісанне — боганатхнёнае і карыснае для навучання, для выкрывання, для выпраўлення, для настаўлення ў праведнасці,
17 каб быў дасканалым Божы чалавек, да ўсякай добрай справы падрыхтава́ным.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Да Цімафея 2-е Пасланне святога Апостала Паўла, 3 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.