1 Але ведай, што ў апошнія дні настануць цяжкія часы.
2 Бо людзі будуць самалюбныя, срэбралюбныя, выхвалякі, пагардлівыя, ліхамоўныя, непаслухмяныя бацькам, няўдзячныя, бязбожныя,
3 бессардэчныя, непрымірымыя, паклёпнікі, нястрыманыя, жорсткія, ворагі дабра,
4 здраднікі, безразважныя, ганарлівыя, больш раскошалюбныя, чым богалюбныя,
5 будуць мець выгляд набожнасці, але яны адракліся ад сілы яе; і ад такіх трымайся як мага далей.
6 Бо ў іх ліку тыя, хто ўкрадваецца ў дамы і палоніць жанчынак, абцяжараны грахамі і зводзяцца рознымі пажадлівасцямі,
7 заўсёды вучацца і ніколі не могуць дайсці да спазнання ісціны.
8 Як Іянній і Іямврый супрацьстаялі Маісею, так і гэтыя супроцьстаяць ісціне, людзі сапсаванага розуму, якія не вытрымалі выпрабавання ў веры.
9 Але яны не прасунуцца далей, бо іх глупства будзе відаць усім, як гэта здарылася з глупствам тых.
10 Ты ж пайшоў услед за маім вучэннем, паводзінамі, намерамі, вераю, доўгацярпеннем, любоўю, стойкасцю,
11 ганеннямі, пакутамі, якія выпалі мне ў Антыяхіі, у Іконіі, у Лістрах. Якія ганенні я перанёс, і ад усіх збавіў мяне Госпад!
12 Ды і ўсе, хто хоча жыць набожна ў Хрысце Ісусе, будуць гнаныя.
13 а ліхія людзі і ашуканцы будуць рабіцца ўсё горшымі і горшымі, уводзячы ў зман і самі ўводзячыся ў зман.
14 Ты ж заставайся ў тым, чаму ты навучыўся і ў чым пэўны, ведаючы, у каго ты навучыўся
15 і што з маленства ты ведаеш Святыя Пісанні, якія могуць умудрыць цябе да выратавання праз веру, якая ў Хрысце Ісусе.
16 Усякае Пісанне боганатхнёнае і карыснае для навучання, для выкрывання, для выпраўлення, для выхавання ў праведнасці,
17 каб чалавек Божы быў дасканалым, поўнасцю падрыхтаваны да кожнага добрага ўчынку.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Другі ліст да Цімафея, 3 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014