Біблія » Пераклады » Пераклад Анатоля Клышкi

2-ы Цімафею 2 2 да Цімафея 2 разьдзел

1 Дык ты, сыне мой, узмацняйся ў ласцы, якая ў Хрысце Ісусе.
2 і тое, што ты пачаў ад мяне праз многіх сведках, — даручы гэта верным людзям, якія будуць здольны і другіх навучыць.
3 Цярпі ліха разам са мною як добры воін Хрыста Ісуса.
4 Ніхто, служачы воінам, не аблытвае сябе жыццёвымі справамі, каб дагадзіць таму, хто залічыў яго ў войска.
5 Калі ж хто і змагаецца, не здабудзе вянка, калі будзе змагацца не паводле правілаў.
6 Земляроб, які працуе, павінен перш атрымаць сваю долю пладоў.
7 Разважай над тым, што я кажу, бо Госпад дасць табе разуменне ва ўсім.
8 Памятай Ісуса Хрыста, які ўваскрэс з мёртвых, ад насення Давідавага, паводле майго дабравешчання,
9 у якім я цярплю ліха аж да кайданоў, як злачынец; але слова Божае не звязана кайданамі.
10 Таму я ўсё зношу дзеля выбраных, каб і самі яны сустрэлі выратаванне, якое ў Хрысце Ісусе, з вечнаю славай.
11 Слушнае гэта слова: «Бо калі мы памерлі з Ім, то будзем і жыць з Ім;
12 калі вытрымліваем, то будзем і цараваць з Ім; калі адрачомся ад Яго, то і Ён адрачэцца ад нас;
13 калі мы няверныя, Ён застаецца верны, бо адрачыся ад Сябе Ён не можа».
14 Напамінай пра гэта, заклінаючы перад Богам, не наладжваць слоўных бітваў, што зусім бескарысна, а толькі вядзе да згубы слухачоў.
15 Пастарайся, каб стаў сам перад Богам годным, працаўніком, якому няма за што саромецца, які адкрыта рэжа слова праўды.
16 А агіднага пустаслоўя пазбягай; бо яно яшчэ болей спрычыніцца да бязбожнасці.
17 І слова іх, як гангрэна, будзе пашырацца; у іх ліку Гіменей і Філет,
18 якія адхіліліся ад праўды, кажучы, што ўваскрэсенне ўжо адбылося, і разбураюць веру некаторых.
19 Аднак моцны падмурак Божы стаіць, маючы такую пячатку: «Госпад ведае Сваіх»; і: «Няхай адступіць ад няправеднасці кожны, хто называе імя Госпада».
20 Але ў вялікім доме ёсць не толькі залаты і срэбны посуд, але і драўняны і гліняны, і адзін — для ганаровага ўжытку, другі — для штодзённага.
21 Дык, калі хто ачысціць сябе ад гэтага, ён будзе начыннем для ганаровага ўжытку, асвячоным, карысным Гопадару, прыдатным на ўсялякую добрую справу.
22 Юнацкіх жа пажадлівасцяў пазбягай, дасягай праведнасці, веры, любові, міру з [усімі] тымі, хто заклікае Госпада ад чыстага сэрца.
23 А ад неразумных і невуцкіх спрэчак ухіляйся, ведаючы, што яны спараджаюць сваркі;
24 а слузе Госпада не належыць сварыцца, а быць мяккім да ўсіх, умець вучыць, быць незласлівым;
25 які ў лагоднасці выхоўвае тых, хто працівіцца, — ці не дасць ім Бог пакаянн для спазнання ісціны,
26 і ці не апрытомнеюць і вырвуцца з пасткі д’ябла, злоўленыя ім для выканання яго волі.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Другі ліст да Цімафея, 2 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014