І даў Ты мне шчыт збаўленьня Твайго, і правіца Твая падтрымлівала мяне, а ласкавасьць Твая ўзвышала мяне.
Няхай над рабом Тваім сьвеціць аблічча Тваё: памажы мне праз ласкавасьць Тваю!
Як дорага, Божа, ласкавасьць Твая! Сыны чалавечыя супачынак маюць у цяню Тваіх крыльляў;
Ты харашэй за ўсіх сыноў чалавечых! Ласкавасьць ліецца із вуснаў тваіх! Дык багаславіў цябе Бог за гэта навекі.
Справядлівасьць і правы суд — падваліны пасаду Твайго; ласкавасьць і праўда йдуць прад абліччам Тваім.
Успамяні аба мне, о Госпадзе, праз ласкавасьць да народу Твайго! Адведай мяне з успамогай Сваёй,
і ўспамінаў запавет Свой з імі, шкадаваў праз ласкавасьць Сваю вялікую.