бо Ты іх павернеш наўцекі, із луку Твайго пусьціш стрэлы ў твар іхні.
Няхай асаромяцца й расчаруюцца ўсе, што шукаюць пагібелі для душы маёй; няхай наўцёкі павернуць ды асаромяцца тыя, што жадаюць няшчасьця майго.
Ты павярнуў нас наўцёкі прад тым, хто, нас уціскае, а ненавісьнікі нашыя нас рабавалі.
Тады павернуць наўцёкі мае ворагі, калі гукну: я ведаю тое, што Госпад за мною!
Няхай асаромяцца й расчарованы будуць усе, што шукаюць душы маяё! Наўцёкі зьвярні й асаром усіх, што мне ліха жадаюць!
Хай павернуць наўцекі за зьнявагі ўсе тыя, што гукаюць Ха! Ха! на мяне.