Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

НАЎЦЁКІ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «наўцёкі» сустракаецца 9 разоў у 9 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Дзекуць-Малея, Сабілы і Малахава.

НАЎЦЁКІ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Дык выбралася каля трох тысяч ваяроў, якія зараз жа кінуліся наўцёкі перад жыхарамі горада Гай,

А я і ўвесь народ, які са мной, прыступімся з другога боку горада. Калі выйдуць яны супраць нас, як раней, мы кінемся наўцёкі перад імі,

Вось, кінуся я наўцёкі і застануся ў пустыні.

Бо выйдзеце не ў паспешнасці і не кінецеся наўцёкі; бо Госпад пойдзе наперадзе вас, і злучыць вас Бог Ізраэля.

І пачуў цар Ёакім і ўсе магнаты ды князі яго гэтыя словы; і цар імкнуўся забіць яго; і пачуў пра гэта Урыя, і спалохаўся, і кінуўся наўцёкі, і прыйшоў у Егіпет.

І калі ўбачыў іх Сэдэцыя, цар Юдэйскі, і ўсе ваяры, — то кінуліся наўцёкі, і выйшлі ноччу з горада па дарозе праз царскі сад і праз браму, якая была паміж двух муроў, ды выйшлі яны дарогай у кірунку да Арабы.

Як ён пераможаны, што ўсе галосяць! Як Мааб кінуўся наўцёкі і быў асаромлены! Стане Мааб насмешкаю і страхоццем для ўсіх навакол сябе».

Аслабеў Дамаск, павярнуўся наўцёкі, ахапіў яго страх, мучэнні і болі апанавалі яго, як парадзіху.

І пусціліся наўцёкі тыя, хто паставіў лагер на ўзгорках вакол Бэтуліі. І тады сыны Ізраэля — кожны ваяр іх — кінуліся за імі.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter