Я-ж спадзяюся на ласку Тваю; цешыцца сэрца маё з помачы Тваяе. Хваліціму Госпада за дабро, што Ён мне зрабіў.
Божа мой, Божа мой! Чаму Ты пакінуў мяне — далёкі,ад помачы мне, ад словаў стагнаньня майго?
А мая душа будзе ў Госпадзе весяліцца, будзе радавацца з помачы Яго.
Бо ён ратуе ўбогага, які помачы кліча, і ўцісьнёнага й тога, што ўспамогі ніякай ня мае.
Госпадзе, Божа мой! Удзень я помачы клічу і ўначы крычу прад Табою!
і Ён спакорыў іх сэрца бядою; спаткнуліся, і помачы ім ня было.
Зьнемагаюць вочы мае, выглядаючы помачы Тваёй і прысуду Твайго справядлівага.