Біблія » Сімфонія » для пераклада Дзекуць-Малея

ПРЫРОДЗЕ — у перакладзе Дзекуць-Малея

У перакладзе Дзекуць-Малея слова «прыродзе» сустракаецца 8 разоў у 7 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ПРЫРОДЗЕ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
А гэтыя ганьбуюць тое, чаго ня ве́даюць; што-ж па прыродзе ве́даюць, як бязмоўныя жывёлы, тым сябе́ растляваюць.

бо, калі пагане, ня маючы закону, па прыродзе робяць законнае, то, ня маючы закону, яны самі сабе́ закон:

І не́абрэзаны па прыродзе, выпаўняючы закон, ці не асудзіць цябе́, праступніка закону пры пісаньні і абрэзаньні?

Бо, калі ты адсе́чаны ад дзікое па прыродзе аліўкі і, насупраць прыродзе, прывіўся да добрае аліўкі, колькі-ж бале́й тыя, што́ згодны з прыродай, прышчэпяцца да свае́ аліўкі?

Мы па прыродзе Жыды, а не з паганаў грэшнікі, —

Але тагды, ня ве́даючы Бога, вы служылі тым, што не па прыродзе богі;

між якімі і мы ўсе́ жылі калісь у пажаданьнях це́ла нашага, выпаўняючы жаданьні це́ла і думак, і былі па прыродзе дзяцьмі гневу, як і другія, —

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter