Біблія » Сімфонія » для пераклада Дзекуць-Малея

СТВАРЭНЬНЕ — у перакладзе Дзекуць-Малея

У перакладзе Дзекуць-Малея слова «стварэньне» сустракаецца 8 разоў у 8 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Сабілы і Малахава.

СТВАРЭНЬНЕ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
бо стварэньне пакарылася марнасьці не самахоць, але па волі пакарыўшага, у надзе́і,

што й само стварэньне вызвалена будзе з няволі тле́ньня на волю славы дзяце́й Божых.

Бо ве́даем, што ўсё стварэньне разам стогне й мучыцца дагэтуль,

ні вышыня, ні глыбіня, ні другое якое стварэньне ня можа адлучыць нас ад любві Божае, што́ ў Хрысьце́ Ісусе, Госпадзе нашым.

Дык хто ў Хрысьце́, той новае стварэньне; старое мінула, вось настала ўсё новае.

Бо мы — Яго стварэньне, створаныя ў Хрысьце́ Ісусе на добрыя ўчынкі, якія Бог загадзя празначыў, каб мы ў іх хадзілі.

Бо ўсякае стварэньне Божае добрае, і нішта не гане́бнае, што прымаецца з падзякаю,

І ўсякае стварэньне, што на не́бе й на зямлі, і пад зямлёй, і ў моры, дый усё, што ў іх, чуў я, мовячы: Сідзячаму на пасадзе й Ягняці багаслаўле́ньне і чэсьць, і хвала, і сіла на ве́чныя вякí.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter