1 Бо мы ве́даем, што, калі зямны наш дом, хаціна, разваліцца, дык мы маем ад Бога будоўлю на нябёсах, дом нерукатворны, ве́чны.
2 Ад гэтага-ж мы і ўздыхаем, жадаючы апрануцца ў нашу будоўлю, што з нябёсаў.
3 Толькі-б нам, і апрануўшыся, не аказацца нагімі.
4 Бо мы, знаходзячыся ў гэтай хаціне, уздыхаем пад цяжырам, з якога ня хочам распрануцца, але адзе́цца, каб сьмяротнае жыцьцём было праглынена.
5 На гэтае самае і стварыў нас Бог і даў нам задатак Духа.
6 Дык мы заўсёды добрае мысьлі, ве́даючы, што, жывучы ў це́ле, жывем па-за Госпадам, —
7 (бо ходзім ве́раю, а ня бачаньнем), —
8 дык будзьма добрае мысьлі і жадайма ле́пей жыць па-за це́лам, ды жыць у Госпадзе.
9 Дзеля гэтага рупна стараемся, ці жывучы ў ім, ці па-за ім, быць Яму любымі;
10 бо ўсім нам трэба зьявіцца перад суд Хрыстовы, каб кожны атрымаў за тое, што ён рабіў це́лам, добрае, ці благое.
11 Дык, ве́даючы страх Гасподні, мы пераконываем людзе́й, для Бога-ж мы адкрытыя; і спадзяюся, што адкрытыя і для вашых сумле́ньняў.
12 Бо мы не нанова прадстаўляем сябе́ вам, але дае́м спосаб хваліцца намі, каб ме́лі вы для тых, якія пахваляюцца абліччам, а ня сэрцам.
13 Калі-ж мы выходзім з сябе́, дык дзеля Бога; калі-ж пры розуме, дык дзеля вас.
14 Бо любоў Хрыстова абыймае нас, што гэтак разважаем: калі адзін паме́р за ўсіх, то ўсе́ паме́рлі.
15 Ён-жа памер за ўсіх, каб жывыя ўжо не дзеля сябе́ жылі, але дзеля Таго, Хто паме́р за іх і ўскрос.
16 Гэтак мы адгэтуль нікога ня ве́даем у це́ле; калі-ж і ве́далі ў це́ле Хрыста, дык цяпе́р ужо ня ве́даем.
17 Дык хто ў Хрысьце́, той новае стварэньне; старое мінула, вось настала ўсё новае.
18 Усё-ж ад Бога, Які праз Ісуса Хрыста пагадзіў нас з Сабою і даў нам служэньне прымірэньня,
19 бо Бог быў у Хрысьце́, го́дзячы з Сабою сьве́т, не залічаючы ім праступкаў іхніх і кладучы ў нас слова прымірэньня.
20 Дык мы — пасланцы за Хрыста, як бы Сам Бог просіць праз нас; за Хрыста просім: пагадзіцеся з Богам.
21 Бо Таго, Хто грэху ня ве́даў, Ён зрабіў за нас грэхам, каб мы ў Ім сталіся праве́днасьцяй Божай.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Другое Пасланьне Паўлы да Карыньцянаў, 5 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.