Біблія » Пераклады » Пераклад Л. Дзекуць-Малея

2 да Карыньцянаў 13 Другое да Карыньцянаў 13 разьдзел

1 Трэці гэта раз іду да вас: пры вуснах двух сьве́дкаў ці трох умацуецца кожнае слова (Другазаконьне 17:6).
2 Я папераджаў і папераджаю так, як быўшы ў вас другі раз; і цяпе́р, адсутны, пішу пе́рш да саграшыўшых і ўсіх другіх, што, калі зноў прыду, не памілую.
3 Вы шукаеце доказу, што ў-ва мне́ гаворыць Хрысто́с, Які не слабы́ для вас, але дужы́ ў вас.
4 Бо хаця-ж Ён і раскрыжаваны ў бяссільлі, але жывы сілаю Божай; і мы таксама, хаця слабыя ў Ім, але будзем жывы з Ім сілаю Божаю ў вас.
5 Выпрабуйце самых сябе́, ці вы ў ве́ры? Самых сябе́ дазнавайце. Ці вы ня ве́даеце самых сябе́, што Ісус Хрыстос у вас? Хіба толькі вы нягодныя.
6 Спадзяюся-ж, вы даве́даецеся, што мы не нягодныя.
7 Малюся-ж Богу, каб вы не рабілі ніякага зла, не каб нам паказацца годнымі, але каб вы рабілі дабро, мы-ж каб выдаваліся, як-быццам нягодныя.
8 Бо мы нічога ня можам супраць праўды, толькі за праўду
9 Бо мы це́шымся, калі мы слабыя, а вы дужыя; аб гэтым вось і молімся, аб вашай дасканаласьці.
10 Дзеля гэтага я і пішу гэтае ў адсутнасьці, каб, прысутны ня ўжыў срогасьці водле ўлады, якая да́дзена мне́ Госпадам на будаваньне, а не на руйнаваньне.
11 Урэшце, браты, радуйцеся, рабе́цеся дасканалымі, пацяшайцеся, будзьце аднадумнымі, у згодзе, — і Бог любві і міру будзе з вамі.
12 Прывітайце адзін аднаго сьвятым цалаваньнем. Вітаюць вас усе́ сьвятыя.
13 Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста, і любоў Божая, і лучнасьць Сьвятога Духа з усімі вамі. Амін.

Каментары ці зноскі:

Да Карыньцянаў другое напісана з Філіпаў Македонскіх праз Ціта й Луку.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Другое Пасланьне Паўлы да Карыньцянаў, 13 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.