Біблія » Сімфонія » для пераклада Клышкi

РУПЦЕСЯ — у перакладзе Клышкi

У перакладзе Клышкi слова «рупцеся» сустракаецца 5 разоў у 5 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 5 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Станкевіча, Дзекуць-Малея, Сабілы і Малахава.

РУПЦЕСЯ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
[Дык] рупцеся аб сабе і аб усім статку, у якім Святы Дух паставіў вас епіскапамі61, каб пасвіць Царкву [Госпада і] Бога, якую Ён здабыў [Сабе] ўласнаю крывёю.

Але вы рупцеся аб большых дарах. А я пакажу вам шлях яшчэ лепшы.

Імкніцеся да любові, рупцеся пра дары духоўныя, але асабліва — каб вы прарочылі.

Так і вы, калі рупцеся аб духоўным, старайцеся ўзбагацець ім для збудавання царквы.

Так што, браты [мае], рупцеся пра тое, каб прарочыць, але не перашкаджайце гаварыць мовамі;

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter