Біблія » Сімфонія » для пераклада праваслаўнай царквы

ПРА́ВІЛЬНА — у перакладзе праваслаўнай царквы

У перакладзе праваслаўнай царквы слова «пра́вільна» сустракаецца 9 разоў у 9 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ПРА́ВІЛЬНА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І сказаў Сíман у адказ: думаю, той, якому больш дарава́ў. Ён жа сказаў яму: правільна ты рассудзíў.

Іісус сказаў яму: правільна ты адказаў; рабí гэта, і будзеш жыць.

І яны спыталі ў Яго, ка́жучы: Настаўнік! мы ведаем, што Ты правільна гаворыш і вучыш, і не глядзíш на абліччы, але па праўдзе шляху Божаму вучыш;

Адказа́лі на гэта Іудзеі і сказалі Яму: хіба́ не пра́вільна мы кажам, што Ты Самаранíн і дэман у Табе?

Вы называ́еце Мяне Вучы́целем і Госпадам, і пра́вільна ка́жаце, бо так і ёсць;

ён быў наста́ўлены на шлях Гасподні і, пала́ючы ду́хам, прамаўля́ў і вучы́ў пра Госпада правільна, зна́ючы толькі хрышчэ́нне Іаа́нава.

і ве́даеш во́лю Яго, і разуме́еш, што́ пра́вільна, бу́дучы наву́чаны зако́нам,

каб, распазнаючы́, што́ правільна, вы былі чыстымі і бездакорнымі ў дзень Хрыстоў,

Старайся праявíць сябе перад Богам годна, як працаўнік бездакорны, які правільна выклада́е сло́ва ісціны.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter