Біблія » Сімфонія » для пераклада праваслаўнай царквы

ВАДА — у перакладзе праваслаўнай царквы

У перакладзе праваслаўнай царквы слова «вада» сустракаецца 7 разоў у 7 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ВАДА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Кажа Яму жанчына: Гаспадар! у Цябе і зачарпну́ць няма чым, а кало́дзеж глыбо́кі; адкуль жа ў Цябе вада жыва́я?

а хто будзе піць ваду, якую Я дам яму, не сасма́гне ніколі; але вада, якую Я дам яму, стане ў ім крынíцаю вады, што цячэ́ ў жыццё вечнае.

Адказаў Яму хворы: так, Гаспадар, але не ма́ю чалавека, які апусцíў бы мяне ў купа́льню, калі ўзру́шыцца вада; а пакуль я прыхо́джу, іншы сыхо́дзіць ране́й за мяне.

але адзін з воінаў кап’ём праця́ў Яму бок, і адразу вы́цекла кроў і вада;

Калі ж яны е́халі па дарозе, прые́халі да нейкай вады́, і е́ўнух сказаў: вось вада; што́ перашкаджа́е мне ахрысцíцца?

І трое све́дчаць на зямлі: дух, вада і кроў; і гэтыя трое — пра адно.

І шо́сты А́нгел вы́ліў ча́шу сваю́ ў вялíкую раку́ Еўфра́т: і вы́сахла вада́ ў ёй, каб гато́вы быў шлях цара́м, якія з усхо́ду со́нца.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
ВАДЗЕ →