Біблія » Сімфонія » для пераклада Сабілы і Малахава

ЦЯРПЛІВАСЬЦЬ — у перакладзе Сабілы і Малахава

У перакладзе Сабілы і Малахава слова «цярплівасьць» сустракаецца 7 разоў у 7 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 3 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Дзекуць-Малея.

ЦЯРПЛІВАСЬЦЬ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
ведаючы, што выпрабава́ньне вашае веры вытварае цярплівасьць;

цярплівасьць жа хай мае поўнае дзе́яньне, каб вы былі бяззага́ннымі і даскана́лымі, бязь ніякае нястачы.

у разважлівасьці стрыманасьць, у стрыманасьці цярплівасьць, у цярплівасьці багабойнасьць,

Бо ўсё, што было напісана раней, (яно) напісана раней для нашага навучаньня, каб празь цярплівасьць і суцяшэньне зь Пісаньняў (мы) мелі надзею.

нясупынна ўспамінаючы вашу дзею веры і працу любові, і цярплівасьць надзеі на Госпада нашага Ісуса Хрыста перад Богам і Бацькам нашым,

Ведаю ўчынкі твае і любоў (Божую), і служэньне, і веру, і цярплівасьць тваю, і ўчынкі твае ды што апошнія большыя за першыя.

Так як ты захаваў (у сэрцы сваім) слова (пра) цярплівасьць Маю, дык і Я зьберагу цябе ад (у час) гадзіны спакушэньня, якая мае прыйсьці на ўвесь сьвет, каб выпрабаваць (усіх) тых, што жывуць на зямлі.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter