Хай радуюцца і ўрачыста радуюцца ўсе, што жадаюць справядлівасьці для мяне. Хай яны няўстанна гавораць: «хай будзе ўзьвялічаны Ягова, Які жадае для раба Свайго міру».
Суцяшайся Яговам, і Ён дасьць табе, чаго жадае сэрца тваё.
Але Бог наш — у нябёсах. Усё, што Ён жадае, Ён робіць.
Пагэтаму, калі я прыйду, напомню ягоныя ўчынкі, якія ён робіць, зьняважаючы нас злымі словамі і ня здавальняючыся гэтым, ён да таго ж ня прымае братоў і забараняе тым, хто жадае (прыняць), ды із царквы выганяе.
Слова гэтае вернае: «калі хто імкнецца да япіскапства, добрай справы жадае».
І ўсе, хто жадае жыць багабойна ў Хрысьце Ісусе, будуць перасьледаваны.
І Дух і маладая кажуць: Прыйдзі! І хто чуе, хай скажа: Прыйдзі! І хто прагне, хай прыйдзе, і хто жадае, хай бярэ ваду жыцьця да́рма.