Біблія » Сімфонія » для пераклада Сабілы і Малахава

КОРАНЬ — у перакладзе Сабілы і Малахава

У перакладзе Сабілы і Малахава слова «корань» сустракаецца 7 разоў у 6 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi.

КОРАНЬ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Калі ж рашчына сьвятая, (то) і месіва — (сьвятое); і калі корань сьвяты, то і галінкі (сьвятыя).

(дык) ня вывышшайся над галінамі. Калі ж вывышшаешся, (то ведай, што) ня ты трымаеш корань, а корань цябе.

І яшчэ Гісая кажа: «І будзе: Корань Ясэя, Які паўстане правіць народамі; на Яго пагане будуць спадзявацца».

Бо корань усякага ліха ёсьць срэбралюбства, аддаўшыся якому, нікаторыя ўхіліліся ад веры і наклікалі на сябе многія мукі.

назіраючы, каб хто ня згубíў Багадаці Бога; каб які горкі корань праросшы ня нарабіў шкоды, і каб празь яго ня былі апаганеныя многія,

Я, Ісус, паслаў Ангела Майго засьведчыць вам гэта ў цэрквах. Я ёсьць Корань і Нашчадак Давіда, Зорка сьветлая і ранішняя.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter