Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Сёмухі

АДКІНЬ — у перакладзе Бібліі Сёмухі

У перакладзе Бібліі Сёмухі слова «адкінь» сустракаецца 9 разоў у 9 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Станкевіча, Дзекуць-Малея, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

АДКІНЬ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Асудзі іх, Божа! Няхай прападуць ад намыслаў сваіх; за ліхадзействы вялікія адкінь іх, бо яны ўзбунтаваліся на Цябе.

Не схавай ад мяне аблічча Твайго, не адкінь у гневе раба Твайго. Ты быў мой памочнік; не гані мяне і не пакінь мяне, Божа, Ратаўнік мой!

Паўстань, чаго сьпіш, Госпадзе! прачніся, не адкінь назаўсёды.

Не адкінь мяне ад аблічча Твайго і Духа Твайго Сьвятога не адбірай у мяне.

Няўжо яны ўнікнуць адплаты за няпраўду сваю? У гневе адкінь, Божа, народы.

Але да Цябе, Госпадзе, Госпадзе, вочы мае; на Цябе спадзяюся, не адкінь душы маёй!

Адкінь ад сябе ілжывасьць вуснаў, і круцельства языка адхісьні ад сябе.

Ня турбуйся пра тое, каб набыць багацьце; адкінь такія думкі твае.

Не адкінь нас дзеля імя Твайго; не прыніжай трона славы Тваёй: узгадай, не разбурай запавету Твайго з намі.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter