Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Сёмухі

РАСЬСЕЯЎ — у перакладзе Бібліі Сёмухі

У перакладзе Бібліі Сёмухі слова «расьсеяў» сустракаецца 14 разоў у 14 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 2 перакладах: Бокуна, Сабілы і Малахава.

РАСЬСЕЯЎ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І расьсеяў іх Гасподзь адтуль па паверхні ўсёй зямлі; і яны перасталі будаваць горад.

Таму дадзена яму імя: Вавілон, бо так зьмяшаў Гасподзь мову ўсёй зямлі, і адтуль расьсеяў іх Гасподзь па ўсёй зямлі.

пусьціў стрэлы і расьсеяў іх; бліснуў маланкаю і зьнішчыў іх.

Пусьціў стрэлы Свае, і расьсеяў іх, мноства маланак, і рассыпаў іх.

Ты рукою Тваёю панішчыў народы, а іх насадзіў; расьсеяў плямёны і выгнаў іх;

Ты аддаў нас, як авечак, на поед, і расьсеяў нас між народамі;

калі Ўсемагутны расьсеяў цароў на гэтай зямлі, яна забялела, быццам сьнег на Сэлмоне.

Ты скінуў Раава, як пабітага; моцнаю мышцай Тваёю расьсеяў ворагаў Тваіх.

бо Я з табою, кажа Гасподзь, каб ратаваць цябе: Я цалкам вынішчу ўсе народы, сярод якіх расьсеяў цябе, а цябе ня зьнішчу; я буду караць цябе ў меру, але непакараным не пакіну цябе.

Слухайце слова Гасподняе, народы, і ўзьвясьцеце выспам аддаленым і скажэце: «Хто расьсеяў Ізраіля, Той і зьбярэ яго, і будзе ахоўваць яго, як пастух статак свой»;

На гэта скажы: так кажа Гасподзь Бог: хоць Я і выслаў іх да народаў, і хоць расьсеяў іх па землях, але Я буду ім нейкай сьвятыняй у тых землях, куды пайшлі яны.

І Я расьсеяў іх па народах, і яны разьвеяны па землях; Я судзіў іх паводле шляхоў іхніх і паводле ўчынкаў іхніх.

Эй, эй! бяжэце з паўночнай краіны, кажа Гасподзь: бо па чатырох вятрах нябесных Я расьсеяў вас, кажа Гасподзь.

зьявіў сілу рукі Сваёй; расьсеяў тых, што заносяцца думкамі сэрца свайго;

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter