Як скончыў Давід гукаць словы гэтыя Саўлу, Саўла сказаў: «Ці твой гэта голас, сыну мой Давідзе?» І ўзьняў Саўла голас свой, і плакаў.
І пазнаў Саўла голас Давідаў, і сказаў: «Ці твой гэта голас, сыну мой Давідзе?» І сказаў Давід: «Мой голас, спадару мой каролю».
І сказаў Саўла: «Ізграшыў я; зьвярніся, сыну мой Давідзе; бо наперад я ня буду рабіць табе ліха, бо душа мая была дарагая ў ваччу тваім сядні; вось, дурна рабіў я й мыляўся надзвычайна».
І сказаў Саўла Давіду: «Дабраславёны ты, сыну мой Давідзе; і справу справіш, і перамагчы пераможаш». І пайшоў Давід сваёю дарогаю, а Саўла зьвярнуўся на свае месца.
І абачыў увесь Ізраель, што кароль не паслухаў іх, і адказаў люд каралю, кажучы: «Якая нам дзель у Давіду? няма нам спадку ў Есянку; па буданох сваіх, Ізраелю! Цяпер глядзі свайго дому, Давідзе!» І разышоўся Ізраель па буданох сваіх.
І абняў Дух Амасая, галаву трыццацёх, і сказаў ён: «Супакой табе, Давідзе, і з табою, Есёнку! супакой табе і супакой памачніком тваім! бо памагае табе Бог твой». І прыняў іх Давід, і пастанавіў іх на чале вяткаў.