Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Станкевіча

НАГЛЯДНІКАЎ — у перакладзе Бібліі Станкевіча

У перакладзе Бібліі Станкевіча слова «нагляднікаў» сустракаецца 8 разоў у 8 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца толькі ў перакладзе Бібліі Станкевіча.

НАГЛЯДНІКАЎ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І білі нагляднікаў із сыноў Ізраелявых, каторых пастанавілі над імі прыганятыя Фараонавы, кажучы: «Чаму ня скончылі вы заўчора, учора й сядні прызначанае вам нормы вырабляньня цэглы, як было дагэтуль?»

Судзьдзяў а нагляднікаў прызнач сабе ў вусіх брамах сваіх, якія СПАДАР, Бог Твой, дасьць табе, плямёнам тваім, і будуць судзіць люд судам справядлівым.

І гукнуў Ігошуа ўсяго Ізраеля, старцоў яго а галоў яго а судзьдзяў яго а нагляднікаў яго, і сказаў ім: «Я застараўся, увыйшоў у гады.

І зьбер Ігошуа ўсі плямёны Ізраелявы да Сыхему, і згукаў старцоў Ізраелю, і галавы іх, і судзьдзяў іхных, і нагляднікаў іхных, і сталі яны перад Богам.

Апрача трох тысячаў трыста нагляднікаў, пастаўленых Салямонам над работаю, каторыя радзілі люд, што рабіў работу.

Людзі гэтыя рабілі работу пасьціва; а за нагляднікаў над імі прызначаны Ягаф а Овада, Левіты зь Мерарычаў, Захара ж а Мешулам із Когафічаў кіраваць, — кажны ж Левіт знаўся на музыцкіх снадзях.

І высыпалі срэбра, знойдзенае ў доме СПАДАРОВЫМ, і аддалі яго ў рукі нагляднікаў а ў рукі робячым работу.

Дык рупцеся праз самых сябе а праз усю чараду, у каторай Дух Сьвяты пастанавіў вас за нагляднікаў, пасьвіць царкву Божую, каторую ён прыдбаў собскай крывёю Сваёй.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter